Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2018, 09:25

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Расіі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Расіяне маюць права ганарыцца сваёй шматвяковай гісторыяй, багатай духоўнай і культурнай спадчынай. Брацкая для нас краіна з гонарам прайшла праз шматлікія выпрабаванні і стала суверэннай прававой дзяржавай, якая валодае магутным патэнцыялам ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўзяты кіраўніцтвам Расіі стратэгічны курс на мадэрнізацыю эканомікі, паляпшэнне якасці жыцця і павышэнне міжнароднага аўтарытэту атрымлівае шырокую падтрымку грамадзян.

"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы нададзім істотны імпульс інтэграцыйным працэсам і рэалізацыі важных праектаў у рамках ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага супрацоўніцтва", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка і старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Вячаславу Валодзіну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі