Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 кастрычніка 2019, 15:46

Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо з уступленнем на пасаду

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне прэм'ер-міністру Канады Джасціну Трудо з уступленнем на пасаду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Спадзяюся, што Ваша работа будзе садзейнічаць далейшаму развіццю беларуска-канадскіх кантактаў па розных тэмах і напрамках, паглыбленню ўзаемавыгаднага і надзейнага партнёрства ў мэтах умацавання даверу і міжнароднай бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з Канадай у міжнародных арганізацыях, больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу ў гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джасціну Трудо моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі