Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2019, 09:32

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прытрымліваючыся вышэйшых маральных прынцыпаў, вы прысвяцілі сваё жыццё свяшчэннай місіі - сцвярджэнню ў грамадстве ідэалаў веры, гуманізму і справядлівасці. Нязменная праца на карысць праваслаўя і ўсяго хрысціянскага свету здабылі вам велізарны аўтарытэт у многіх краінах", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пастарскае слова Патрыярха Кірыла натхняе мільёны вернікаў на стварэнне ў імя дабра, любові і міласэрнасці.

"Перакананы, што ваша патрыяршае служэнне будзе і далей садзейнічаць падтрыманню міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялогу, умацаванню духоўных і дружалюбных сувязей народаў Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі