Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лістапада 2019, 09:08

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём нараджэння

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія гады служэння Патрыярха Кірыла з удзячнасцю і цеплынёй успрымаюцца вернікамі.

"Царква выкарыстоўвае свой больш як тысячагадовы вопыт у стваральнай дзейнасці па адраджэнні, захаванні і развіцці духоўнай спадчыны. Ваш нястомны клопат аб аўтарытэце праваслаўя, падтрыманні грамадскай згоды, верацярпімасці, духу ўзаемапавагі і любові садзейнічае ўмацаванню міру і стабільнасці брацкіх народаў Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі