Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2019, 19:29

Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па скачках на батуце з паспяховым выступленнем на дамашнім этапе Кубка свету

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па скачках на батуце з паспяховым выступленнем на дамашнім этапе Кубка свету. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Тры медалі, з якіх два залатыя ў сінхронных скачках, сведчаць аб выдатнай тэхнічнай падрыхроўцы, высокім выканальніцкім майстэрстве і зладжанай каманднай рабоце", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць трэнерскаму складу на чале з Вольгай Уласавай. "Вы ўмееце знаходзіць і раскрываць таленты, гадаваць іх і натхняць на перамогі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў беларускім батутыстам трымаць зададзеную планку і імкнуцца да новых вяршынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі