Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 мая 2018, 09:12

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца з 80-годдзем

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца з 80-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы ўнеслі вялікі асабісты ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый нацыянальнай культуры. Дзякуючы вашаму таленту і актыўнай асветнай дзейнасці людзі розных пакаленняў у Беларусі і за яе межамі адкрываюць для сябе каштоўнасць і значнасць народнай музыкі, высокага акадэмічнага і сучаснага эстраднага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што слоў шчырай удзячнасці заслугоўвае работа Міхаіла Казінца па выхаванні некалькіх пакаленняў таленавітых артыстаў, якія з'яўляюцца гонарам Айчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі