Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лістапада 2019, 10:29

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з днём нараджэння

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша творчая дзейнасць, якая прайшла выпрабаванне часам і прадаўжае служыць эталонам прафесійнага майстэрства, стала культурным здабыткам Беларусі. Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё лепшых традыцый акадэмічнага мастацтва, садзейнічаеце папулярызацыі нашай музыкі не толькі ў краіне, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што плённая праца народнага артыста па выхаванні таленавітай моладзі заслугоўвае слоў шчырай удзячнасці. "Упэўнены, ваш яркі талент яшчэ доўгія гады будзе запатрабаваным, а самаадданае служэнне нацыянальнай культуры - прыкладам для многіх пакаленняў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Алоўнікаву шчасця, здароўя, невычэрпнага натхнення і новых дасягненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі