Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2019, 11:36

Лукашэнка павіншаваў Максіма Недасекава з заваяваннем золата ІІ Еўрапейскіх гульняў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Максіма Недасекава з заваяваннем золата ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Тваё майстэрства, упэўненасць у сабе, настрой на найвышэйшы вынік прывялі да гэтага заслужанага медаля. За беларускіх лёгкаатлетаў балеў увесь стадыён, перажывала ўся краіна!" - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам у будучыя дні паказаць максімум сваіх магчымасцей у камандных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі