Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2018, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI з нацыянальным святам

12 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Іспанскай нацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што дружалюбныя і партнёрскія адносіны, якія склаліся паміж нашымі дзяржавамі, будуць і далей садзейнічаць развіццю шматбаковага беларуска-іспанскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпу VI моцнага здароўя і поспехаў, а іспанскаму народу - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі