Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2017, 09:00

Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі "Гомельская праўда" са 100-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты

22 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі "Гомельская праўда" са 100-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Па папулярнасці і тыражы ваша выданне - адно з лепшых у беларускай рэгіянальнай перыёдыцы. Стабільная, верная чытацкая аўдыторыя - вельмі важны капітал, які вы імкняцеся захаваць і прымножыць сваім прафесійным майстэрствам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адданасць лепшым журналісцкім традыцыям дае магчымасць калектыву пастаянна знаходзіцца ў цэнтры падзей, ісці ў нагу з часам, узнімаць актуальныя праблемы жыцця вобласці і ўзважана іх ацэньваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі