Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 сакавіка 2018, 13:02

Лукашэнка павіншаваў Юрыя Голуба з заваяваннем золата на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Юрыя Голуба з заваяваннем звання чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пасля двух сярэбраных фінішаў у першых стартах Пхёнчхана ты сёння дабіўся найвышэйшага выніку ў сваёй кар'еры. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэты поспех - далёка не мяжа спартыўных амбіцый маладога паралімпійца з Глуска і Юрыя Голуба яшчэ не раз убачаць на п'едэстале гонару.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усёй беларускай камандзе моцнага здароўя і новых перамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі