Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2017, 16:33

Лукашэнка павіншаваў Янаша Адэра з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Янаша Адэра з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым паглыбленні двухбаковых адносін, заснаваных на ўзаемаразуменні і павазе.

"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам значна актывізаваць міждзяржаўныя палітычныя кантакты, гандлёва-эканамічнае, гуманітарнае і культурнае супрацоўніцтва на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі