Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2019, 22:51

Лукашэнка павіншаваў Ірыну Курачкіну з перамогай на турніры па барацьбе II Еўрапейскіх гульняў

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Ірыну Курачкіну з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты выйшла на дыван з жаданнем не проста змагацца, а абавязкова перамагчы. Ты зрабіла гэта дзякуючы свайму валявому характару, майстэрству і вытрымцы - тым якасцям, якія і ў будучым дадуць магчымасць табе трымацца на вяршыні Алімпа. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Курачкінай моцнага здароўя, удачы і новых перамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі