Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2018, 09:02

Лукашэнка павіншаваў Іну Чурыкаву з днём нараджэння

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Іну Чурыкаву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Выключная індывідуальнасць і вялікі акцёрскі дар далі магчымасць Вам стварыць дзіўныя мастацкія вобразы, якія палюбіліся мільёнам гледачоў. Кожная роля - гэта ўвасабленне неймавернай жаноцкасці, глыбокага інтэлекту і незвычайнага таленту пераўвасаблення. Вашы гераіні сталі ўпрыгажэннем спектакляў і фільмаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шматлікія паклоннікі ў Беларусі цэняць майстэрства Іны Чурыкавай і яе нязменную адданасць мастацтву і сваёй прафесіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі