Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2017, 09:02

Лукашэнка павіншаваў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі з 85-годдзем

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 85-годдзем з дня заснавання навучальнай установы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Акадэмія па праву з'яўляецца вядучай установай адукацыі ў сферы культуры. За шматгадовы перыяд дзейнасці ў яе сценах склаліся ўнікальныя выканальніцкія, педагагічныя і навуковыя школы, сфарміраваліся асаблівыя традыцыі работы з таленавітай моладдзю. Сярод выпускнікоў акадэміі - выдатныя выканаўцы, кампазітары і музыказнаўцы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўстанова дынамічна развіваецца, рэалізуе мноства цікавых творчых праектаў. Студэнты акадэміі паспяхова ўдзельнічаюць у прэстыжных фестывалях і конкурсах, дастойна прадстаўляюць краіну за яе межамі, прымнажаюць гонар і славу Айчыны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што самаадданая праца калектыву акадэміі музыкі на карысць нацыянальнага мастацтва будзе заўсёды запатрабавана грамадствам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі