Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2019, 09:31

Лукашэнка павіншаваў Алега Юрэню з золатам на ЧС па веславанні на байдарках і каноэ

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Алега Юрэню з золатам, заваяваным на чэмпіянаце свету ў гонцы байдарак-адзіночак на дыстанцыі 5000 м. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Аматары спорту ў Беларусі ўважліва сачылі за тваім выступленнем. Мы з вялікай радасцю ўспрынялі гэту перамогу, якую ты атрымаў дзякуючы вельмі добрай гатоўнасці, высокаму спартыўнаму майстэрству і мэтанакіраванасці", - адзначаецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алегу Юрэню моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі