Поўная версія

Лукашэнка пацвярджае жорсткае непрыманне допінгу ў спорце

Прэзідэнт 08.12.2017 | 16:43
У час наведвання прадпрыемства
У час наведвання прадпрыемства

8 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае сваё жорсткае непрыманне допінгу ў спорце. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы ў Мінску з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Камволь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цалкам падтрымлівае барацьбу Міжнароднага алімпійскага камітэта з допінгам. І не толькі таму, што гэта няправільна або шкодзіць здароўю спартсмена, прадоўжыў ён, але і таму, што вялікія магутныя дзяржавы ў пытанні стварэння адпаведных прэпаратаў заўсёды будуць наперадзе. "Мы не зможам такім чынам, нават ужываючы допінг, іх перамагчы", - лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што ў спартсменаў бяруцца аналізы на наяўнасць вядомых прэпаратаў. "Напрыклад, мельдоній. Забаронены. Выявілі - пазбаўляюць. А колькі мы яшчэ на сёння не ведаем прэпаратаў, якія існуюць, але не забаронены?! Таму што ніхто не ведае, якой ад іх рэзультат", - заўважыў беларускі лідар.

"Я заўсёды выступаў і выступаю супраць ужывання гэтых стымулятараў і допінгу ў спорце. Нам гэта не патрэбна, і спартсменам гэта таксама не патрэбна. І тут трэба вельмі строга да гэтага ставіцца", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія