Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2018, 14:21

Лукашэнка патрабуе прымаць строгія меры па барацьбе з п'янствам

28 красавіка, Жыткавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прымаць строгія меры па барацьбе з п'янствам. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як было адзначана на нарадзе прадстаўніком праваахоўных органаў, п'янства ўяўляе сабой сур'ёзную праблему, якая ўплывае і на дарожную бяспеку, прыводзіць да вытворчага траўматызму. Яшчэ адна праблема, з якой часта даводзіцца сутыкацца, - крадзяжы.

"Вось таму я і кажу: старшыні райвыканкамаў, садзіцеся разам з пракурорамі і кіраўнікамі РУУС, прымайце меры. Не расказвайце аб тым, што ў вас не хапае паўнамоцтваў. Вельмі строгія прымайце меры", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта (крадзяжы. - Заўвага БЕЛТА) трэба выкарчоўваць. Гэтыя несуны мала таго што крадуць. Часам горш, што яны ўздзейнічаюць негатыўна на іншых людзей, якія гэтага не робяць. Таму трэба прымаць строгія меры", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

"А па п'яніцах, рабіце, што хочаце, але міліцыя і пракурор павінны навесці парадак. Няма іншага шляху. Ну і кіраўнікі стражэй павінны падыходзіць да гэтага", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Вядома, будуць крадзяжы, п'яніцы... Але гэта не павінна быць вышэй за пэўны ўзровень і рубеж. Таму трэба строгія меры прымаць у гэтых адносінах", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі