Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2017, 11:18

Лукашэнка патрабуе навесці належны парадак з расходаваннем паліва пры пасяўной кампаніі

11 красавіка, Рэчыца /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка патрабуе навесці належны парадак з расходаваннем паліва пры пасяўной кампаніі. Прэзідэнт Беларусі звярнуў на гэта ўвагу сёння ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, у прыватнасці, наведваючы саўгас "Выток" Рэчыцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы асабліва закрануў тэму эканомнага і беражлівага стаўлення да рэсурсаў. "Давядзіце да ўсіх: эканомія павінна быць вельмі жорсткай, - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. - Навядзіце парадак са спажываннем паліва".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на існуючыя факты нерацыянальнага расходавання паліва, крадзяжу, што недапушчальна. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што непарушным патрабаваннем застаецца строгае выкананне тэхналагічнай дысцыпліны.-0-

Лукашэнка: Гомельская вобласць у гэтым годзе павінна паказаць высокую культуру земляробства
Прэзідэнту было даложана аб сацыяльна-эканамічным развіцці, ходзе вясенніх палявых работ, таксама ён азнаёміўся з арганізацыяй сяўбы кукурузы на зерне ў саўгасе "Выток".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі