Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2018, 13:42

Лукашэнка паставіў задачу аптымізаваць сферы адукацыі і аховы здароўя

16 лютага, Слуцк /Кар. БЕЛТА/. Сферы адукацыі і аховы здароўя неабходна аптымізаваць. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння ў час рабочай паездкі ў Слуцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба правесці сур'ёзную аптымізацыю ўсюды - і ў адукацыі, і ў ахове здароўя. Каб чалавек быў нагружаны. Таму што некаторыя ў нас прыйшлі, анучай памахалі, як у народзе кажуць, дзве-тры гадзіны ў дзень (я не гавару, што ўсе, але ёсць такія) і пытаюцца: Прэзідэнт сказаў тысячу рублёў, а дзе яны? Дык на іх трэба восем гадзін працаваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што эканоміка пачынае ажываць, і людзі павінны гэта адчуць на павелічэнні заработнай платы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі