Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2018, 09:00

Лукашэнка: партнёрства і ўзаемная павага - надзейная аснова беларуска-туркменскага супрацоўніцтва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння Туркменістан паспяхова ўмацоўвае дзяржаўнасць, развівае эканоміку і сацыяльную сферу, нарошчвае аўтарытэт на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што існуючыя паміж дзвюма краінамі адносіны партнёрства і ўзаемнай павагі будуць і ў далейшым служыць надзейнай асновай для пашырэння беларуска-туркменскага супрацоўніцтва на ўсіх напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі