Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2019, 13:54

Лукашэнка: парадак у гарадах павінны падтрымліваць не толькі камунальнікі, але і самі жыхары

22 сакавіка, Баранавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Парадак у гарадах павінны падтрымліваць не толькі камунальныя службы, але і самі жыхары. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Баранавіч і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перад яго прыездам Баранавічы прывялі ў парадак. Адзін з жыхароў нават выказаўся ў сродках масавай інфармацыі за тое, каб Прэзідэнт прыязджаў да іх як мага часцей, тады ў горадзе заўсёды будзе парадак.

"Горад прывялі ў парадак, нешта пафарбавалі, адрамантавалі. Гэта зразумела. З-за асаблівасцей майго характару я не цярплю, калі хто-небудзь у госці прыязджае і ў доме не прыбрана. Гэта элементарна. Таму тыя, якія пакутуюць і крытычна ставяцца, няхай не пакутуюць. Яны таксама, калі госць прыязджае, прыбіраюць, падмятаюць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - А тыя, хто заклікае мяне прыязджаць сюды хаця б адзін раз у год (тады тут навядуць парадак), памыляюцца. Пасля майго прыезду вы самі будзеце наводзіць парадак, будзеце ўтрымліваць горад у такой жа чысціні, якую я ўбачыў сёння, а вы бачыце ўжо некалькі дзён".

"Горад у парадку, але я вельмі баюся, што вы траціце на гэта лішнія грошы. Ні ў якім разе нельга траціць грошы на гэта - людзі самі павінны прыбіраць. Так, калі вуліцу, асфальт падрамантаваць і іншае - які чалавек гэта будзе рабіць? Гэта ўжо мы, дзяржава, павінны адказваць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Нам людзей папракаць няма за што. Калі мы арганізуем, нашы людзі адгукаюцца з задавальненнем. Беларусы - гэта ўсё ж такі акуратны народ. Яны ганарацца чысцінёй свайго горада, сваёй вёскі, але трэба арганізаваць, трэба папрасіць іх. Трэба іх прыцягнуць да гэтага".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі