Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2017, 17:38

Лукашэнка падарыў міні-трактар дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве

24 лістапада, Гомельская вобласць /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў міні-трактар "Беларус-132Н" з наборам прычапнога і навяснога сельгасінвентару дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве. Наведванне сям'і Новікавых адбылося ў ходзе рабочага візіту кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сям'і Аляксея і Вікторыі Новікавых выхоўваецца трое біялагічных і сямёра прыёмных дзяцей.

"Трактар я паставіў вам у двары. Губернатар, старшыня райвыканкама раскажуць мне, колькі ўзараце, што пасееце. Зямлі вам выдзеляць колькі трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да мужа і жонкі.

Прэзідэнт пацікавіўся, ці камфортныя бытавыя ўмовы, спытаў аб планах на будучае. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў дзецям.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Буда-Кашалёве быў адкрыты 5 студзеня 2015 года. Будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў па дзяржінвестпраграме.

Усяго ў Гомельскай вобласці пражываюць крыху больш за 4 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У рэгіёне функцыянуюць 43 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у якіх пражываюць каля 280 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі