Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2017, 12:32

Лукашэнка: ніякіх датэрміновых выбараў не будзе

22 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Ніякіх датэрміновых выбараў у Беларусі не будзе. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час падрыхтоўкі праекта бюджэту на 2018 год было прынята рашэнне дадаткова частку сродкаў накіраваць у рэзервовы фонд Прэзідэнта. "Прымаючы новы бюджэт, лямант паднялі бізнесмены ад палітыкі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Тыя расходы, што былі запланаваны ў бюджэце, я яшчэ на 10 працэнтаў скараціў, пералічыўшы гэтыя сродкі ў рэзервовы фонд Прэзідэнта, які ў бюджэце будзе - не ў мяне ў кішэні - і будзе выкарыстоўвацца па прапановах урада і парламента".

"Там некаторыя гавораць: Прэзідэнт стварыў вялікі рэзервовы фонд, напэўна, выбары датэрміновыя будуць. Ніякіх датэрміновых выбараў у нас не будзе. Няма для гэтага ніякіх падстаў, тэндэнцый і іншых прычын", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі