Поўная версія

Лукашэнка незапланавана наведаў праблемнае ААТ "Косава"

Прэзідэнт 10.08.2017 | 14:02

10 жніўня, Івацэвіцкі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць незапланавана наведаў праблемнае ААТ "Косава", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля азнаямлення з малочнатаварнай фермай "Квасевічы" Прэзідэнт вырашыў змяніць запланаваны маршрут і наведаць праблемнае сельгаспрадпрыемства раёна - ААТ "Косава". Першы прыпынак быў зроблены ім на адным з палёў гаспадаркі. Там Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборкі збожжа і пагутарыў з экіпажам камбайнераў - сям'ёй Харужых. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці ўдасца ім паўтарыць мінулагодні намалот 1 тыс. т. Мікалай Харужы адказаў, што гэта рэальна. Аляксандр Лукашэнка падарыў Ірыне Харужай букет кветак і пажадаў сям'і поспехаў.

Затым Прэзідэнт накіраваўся на малочнатаварную ферму "Старажоўшчына", якая ўжо два гады знаходзіцца на фінансавым аздараўленні. Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду адшукаць Br200 тыс. для прывядзення фермы ў ідэальны стан. Зрабіць гэта неабходна да лістапада бягучага года, падкрэсліў ён. Акрамя таго, была пастаўлена задача павялічыць практычна ў два разы колькасць дойнай жывёлы - да 1 тыс. галоў.

Кіраўнік дзяржавы паабяцаў вярнуцца ў ААТ "Косава" ў лістападзе і праверыць выкананне дадзеных ім даручэнняў.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Працоўныя пенсіі з 1 лістапада вырастуць у сярэднім на 5 працэнтаў
Учора 17:43
Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту Самалі спачуванне ў сувязі з ахвярамі тэракта ў Магадзіша
Учора 15:12
З арнаментам і ў стылі casual - Лукашэнка азнаёміўся з узорамі параднай формы да зімовай Алімпіяды
Учора 15:10
Сааранбай Жээнбекаў. Фота з архіва Лукашэнка павіншаваў Жээнбекава з выбраннем Прэзідэнтам Кыргызстана
Учора 14:55
Лукашэнка адзначае паспяховае супрацоўніцтва разведслужбаў Беларусі і Расіі па абароне нацыянальных інтарэсаў
Учора 11:56
Лукашэнка павіншаваў старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца з 80-годдзем
Учора 09:17
"Ад карнага ўхілу да прафілактыкі" - Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці
16 кастрычніка, 17:58
Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага з 55-годдзем
16 кастрычніка, 10:04
Лукашэнка: сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі Беларусі
14 кастрычніка, 09:00
Поўная версія