Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2019, 13:33

Лукашэнка незадаволены вынікамі выступленняў беларускіх атлетаў на сусветных першынствах

9 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковымі спартыўныя дасягненні беларускіх атлетаў на сусветных першынствах. Аб гэтым ён заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Улічваючы, што да Алімпіяды ў Токіа засталося крыху больш як паўгода, Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць удзяліць галоўную ўвагу летнім алімпійскім відам спорту. Тым больш што практычна ўсе чэмпіянаты свету 2019 года завершаны і па іх выніках можна рабіць цалкам канкрэтныя вывады.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў гэтым годзе на сусветных першынствах беларускія спартсмены заваявалі ў алімпійскіх дысцыплінах усяго толькі восем медалёў, у тым ліку два залатыя. Большасць у веславанні на байдарках і каноэ. Больш-менш стабільна на працягу апошніх гадоў выступаюць прадстаўнікі сучаснага пяцібор'я. "Але гэта толькі два камплекты медалёў на Алімпіядзе, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - А астатнія? Без медалёў у алімпійскіх нумарах праграмы вярнуліся з сусветных першынстваў баксёры, веласіпедысты, мастацкая гімнастыка. Нулявы рэзультат у нас і ў такіх медаляёмкіх відах спорту, як плаванне, лёгкая атлетыка, дзюдо, фехтаванне, стральба кулявая, спартыўная гімнастыка, веславанне акадэмічнае".

Аляксандр Лукашэнка задаў рытарычнае пытанне, чаго не хапае спартсменам у гэтых відах спорту, бо для іх развіцця створаны ўсе неабходныя ўмовы.

У цяжкаатлетаў, прадоўжыў Прэзідэнт Беларусі, - адно серабро, у барцоў - адна бронза. "І гэта тыя віды, перамогі ў якіх яшчэ адносна нядаўна былі візітнай карткай беларускага спорту", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Асобная тэма - гульнявыя камандныя віды спорту, якія шчыра любяць і падтрымліваюць нашы балельшчыкі. Для вас у краіне створаны цудоўныя ўмовы, трацяцца немалыя сродкі. А аддачы няма, няма рэзультату. Адны абяцанні, - акцэнтаваў увагу беларускі лідар. - У асобных відах нават тэндэнцый да прагрэсу не назіраецца. Практычна нічога не чуваць пра валейбалістаў і ватэрпалістаў".

Прэзідэнт адзначыў, што з прыходам галандскага трэнера пэўныя надзеі ўскладаліся на жаночую каманду па хакеі на траве, але кваліфікацыйны адбор чарговы раз правалены.

Магчымасць прабіцца на Алімпіяду цяпер маюць толькі жаночая баскетбольная зборная "тры на тры", мужчынская гандбольная каманда і пляжны валейбол.

"І не расказвайце пра тытулаваных спартсменаў (з ліку сапернікаў. - Заўвага БЕЛТА). Шанцы заваяваць ліцэнзію ёсць. Трэба праявіць характар і волю да перамогі! - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба змагацца. А не выходзіць уперавалку кідаць, скакаць, бегаць, закідваць шайбы і забіваць галы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі