Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 14:16

Лукашэнка незадаволены неапраўдана доўгай мадэрнізацыяй буйных прадпрыемстваў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя асобных прадпрыемстваў у Беларусі неапраўдана зацягнулася. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнія гады ў краіне мадэрнізавана больш за пяцьсот буйных прамысловых прадпрыемстваў. Створаны новыя вытворчасці ў дрэва- і металаапрацоўцы, будаўнічай і тэкстыльнай галінах, фармацэўтыцы, харчовай прамысловасці, якія, паводле слоў Прэзідэнта, сёння працуюць дастойна і эфектыўна.

"Разам з тым выкананне асобных праектаў, мякка кажучы, неапраўдана зацягнулася. Перш за ўсё гэта датычыцца Светлагорскага ЦКК, Добрушскай фабрыкі "Герой працы", завода газетнай паперы ў Шклове, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І па прычыне існуючых акалічнасцей трэба асаблівую ўвагу звярнуць на хутчэйшае завяршэнне мадэрнізацыі двух нафтаперапрацоўчых заводаў, каб мы не хадзілі з працягнутай рукой, нікому не кланяліся, а куплялі, як усе, на сусветным рынку нафту, перапрацоўвалі ў сябе і атрымлівалі пэўны прыбытак. Мы на фінішнай стадыі. Трэба паскарацца".

Ураду даручана завяршыць рэалізацыю асноўных інвестыцыйных праектаў у бліжэйшыя два гады і вывесці іх на эфектыўную работу, забяспечыўшы стапрацэнтную загрузку магутнасцей.

"Беларусь індустрыяльная - наш шлях развіцця. Мэта - стварэнне камфортнага жыцця ў кожным кутку краіны. Прынцыпова важна выключыць усё тое, што сёння стрымлівае эканамічны рост. Для ўрада і Нацыянальнага банка гэта першарадная задача", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі