Поўная версія

Лукашэнка: нельга ствараць клас беспрацоўных

Прэзідэнт 11.08.2017 | 13:00
Аляксандру Лукашэнку дакладваюць аб будаўніцтве новых мікрараёнаў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры
Аляксандру Лукашэнку дакладваюць аб будаўніцтве новых мікрараёнаў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры

11 жніўня, Брэст /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі нельга ствараць клас беспрацоўных. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў ходзе азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных. Калі мы іх не станем прыцягваць да грамадска карыснай працы, як раней гаварылі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусціць нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба працаваць усім. "Вядома, будзе нейкі малы працэнт людзей, якія ні на што не здольныя. Спецыфічнымі метадамі будзем прымушаць. Але ёсць людзі, якія могуць, але ўхіляюцца, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэтых людзей трэба ставіць у такія ўмовы, каб яны ўсё ж такі ішлі працаваць".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што пасля выхаду абноўленага дэкрэта нумар 3 мясцовым органам улады будуць дадзены самыя шырокія паўнамоцтвы."Мы вычленім людзей па персаналіях: хто можа, але не хоча, хто хоча, але не можа, і тых, якім трэба лапату ў зубы - і пайшоў працаваць. Няхай на мяне не крыўдзяцца", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота з архіва Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10 працэнтаў
Учора 18:51
Алег Шандаровіч назначаны начальнікам УСК па Гродзенскай вобласці
Учора 18:26
Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі ў сувязі з трагедыяй на шахце "Міндэлі"
Учора 17:47
Рост паступленняў у бюджэт, барацьба з карупцыяй і аптымізацыя - Лукашэнку далажылі аб рабоце мытні
Учора 16:06
Лукашэнка: у пастаўку "санкцыёнкі" ўцягнуты буйныя расійскія фірмы і дзялкі з "цяжкімі пагонамі"
Учора 13:06
Альтэрнатывы рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця няма - Лукашэнка
Учора 11:35
Аляксандру Лукашэнку ўручаюць пояс-абярэг Лукашэнку на "Славянскім базары" падарылі пояс-абярэг
13 ліпеня, 10:49
Лукашэнка ўручыў узнагароду пераможцу дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары"
13 ліпеня, 10:31
Прэзідэнт Беларусі ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы на адкрыцці "Славянскага базару"
13 ліпеня, 10:02
Поўная версія