Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2018, 14:05

Лукашэнка не выключае продажу сельгаспрадпрыемстваў прыватнікам, але на жалезных умовах

22 чэрвеня, Шклоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае продажу сельгаспрадпрыемстваў прыватнікам, але на жалезных умовах. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Шклоўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя пяцігодкі ўдалося выратаваць, аднавіць і развіць аграсектар у Беларусі, забяспечыць харчовую бяспеку краіны, стварыць аграгарадкі, забяспечыць неабходныя сацыяльныя ўмовы для жыцця людзей у вёсцы.

"Прайшло амаль 15 гадоў пасля таго, як была прынята праграма мадэрнізацыі нашай вёскі і АПК. Сёння паўстала пытанне, а што далей, як жыць далей. Я не прыхільнік, каб прыватызаваць калгасы і саўгасы. Але, думаю, на мяне вяскоўцы не пакрыўдзяцца, калі я буду кропкава прымаць рашэнні аб прыватызацыі - прадаваць, пускаць прыватніка ў сельскую гаспадарку, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму што 20 гадоў я вам даў часу - вызначайцеся. І той, хто хоча працаваць на зямлі без "памешчыка", той сёння працуе. А хто не хоча, ну ўжо выбачайце. Дзяржава на плячах не можа вас несці або не павінна несці".

"Таму мы не супраць, каб сюды прыйшоў прыватны капітал. Але пад жалезную ўмову. І мая жалезная ўмова - каб тут не быў пакрыўджаны чалавек. Ён павінен прыходзіць на работу, тэхналагічна забяспечваць працэс, атрымліваць дастойную зарплату", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі