Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 верасня 2018, 10:12

Лукашэнка не бачыць неабходнасці ствараць у Расіі дубліруючыя вытворчасці і выступае за кааперацыю

24 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць неабходнасці ствараць у Расіі дубліруючыя вытворчасці і выступае за кааперацыю ў прамысловасці. Адпаведныя пытанні абмяркоўваліся на вышэйшым узроўні ў Сочы 21 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Размова ішла аб вядомых праблемах машынабудаўнічых комплексаў. Мы асабліва шмат увагі ўдзялілі гэтаму на перагаворах у фармаце сам-насам. У тым ключы, што нам не трэба было б паўтараць адну і тую ж вытворчасць, ствараючы прадпрыемствы, асабліва ў Расіі", - адзначыў Прэзідэнт на нарадзе ў Мінску па выніках праведзеных перагавораў.

Ён прывёў прыклад, што калі ў Беларусі ёсць прадпрыемства БелАЗ, то навошта такое прадпрыемства па выпуску аўтамабіляй вялікай грузападымальнасці ствараць у Расіі. "Няма такой неабходнасці. Звернута была ўвага на работу па кааперацыі, як гэта было і раней. Поўнае ўзаемаразуменне з Прэзідэнтам Расіі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Але ўся бяда ў тым, што мы там дрэнна працуем. Дрэнна мы яшчэ працуем са сваімі калегамі - міністр з міністрам, віцэ-прэм'ер з віцэ-прэм'ерам", - адзначыў Прэзідэнт.

"Таксама гаварылі аб роўных умовах гаспадарання, так званым утылізацыйным зборы", - падзяліўся кіраўнік дзяржавы падрабязнасцямі перагавораў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі