Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 15:17

Лукашэнка назваў прычыны запаволення эканамічнага росту Беларусі ў папярэдняй пяцігодцы

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе назваў прычыны запаволення эканамічнага росту ў папярэдняй пяцігодцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прызнаць, што пяцігодка 2011-2015 гадоў была праблемнай. Не ўсё ўдалося выканаць з запланаванага. Што адбылося за апошнія некалькі гадоў? У чым прычыны нашага запаволення? У 2013 годзе на вашых вачах спаў валавы ўнутраны прадукт у Еўрасаюзе. Знізіліся тэмпы развіцця эканомікі асноўнага нашага партнёра - Расіі. Гэта істотна абмежавала магчымасці Беларусі нарошчваць аб'ёмы экспарту і вытворчасці. У гэтым асноўная прычына адставання ў выкананні прагнозных паказчыкаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у 2014 і 2015 гадах адбыліся новыя выклікі як на сусветным, так і на рэгіянальным узроўнях. Адмоўны ўплыў аказалі санкцыйная вайна Еўрасаюза і Расіі, а таксама геапалітычная нестабільнасць каля беларускіх граніц.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што спад на рынках Расіі і Украіны выклікаў скарачэнне тавараабароту з Беларуссю. Гэта прывяло да затаварвання складоў беларускіх прадпрыемстваў, зніжэння валютнай выручкі і іншых неспрыяльных вынікаў.

"У гэтых рэаліях мы былі вымушаны жыць больш сціпла і эканомна. У той жа час наш сацыяльны пакет не могуць сабе дазволіць многія краіны з больш высокімі даходамі і ўзроўнем эканамічнага развіцця. Так, павысіліся цэны і тарыфы. Мы сталі больш актыўна працаваць на знешніх рынках капіталу, прымаць аператыўныя меры, часам у ручным рэжыме, па дыверсіфікацыі экспарту. Гэта няпростыя рашэнні", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі