Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2018, 17:38

Лукашэнка: навука і ў далейшым будзе служыць на карысць Беларусі, прыносіць плён грамадству

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навука і ў далейшым будзе служыць на карысць Беларусі, прыносіць плён грамадству. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў з прафесійным святам - Днём беларускай навукі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У сучасным дынамічным свеце навука з'яўляецца асновай пабудовы моцнай і працвітаючай дзяржавы, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Дасягненні беларускіх вучоных - прадмет гонару нашай краіны. Дзякуючы вашым даследаванням і распрацоўкам ствараюцца новыя вытворчасці і цэлыя галіны нацыянальнай эканомікі, з'яўляюцца ўнікальныя медыцынскія тэхналогіі, вырашаюцца пытанні харчовай бяспекі".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што для павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці выбудавана сістэма падтрымкі таленавітай моладзі, удасканалены падыходы да аплаты працы, забяспечаны ўмовы для пошуку і творчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі