18 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандру Лукашэнку даложаць аб структуры і асноўных напрамках дзейнасці ВНУ. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з выстаўкай "Актыўныя формы навучання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: удасканаленне практыка-арыентаваных падыходаў" і прэзентацыямі дзейнасці ВНУ.
Адбудзецца адкрыты дыялог Прэзідэнта са слухачамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі ВНУ.
Акадэмія кіравання - вядучая установа ў сістэме вышэйшай і дадатковай адукацыі. Тут навучаюцца кіруючыя кадры, асобы, уключаныя ў рэзервы кіруючых кадраў, перспектыўны кадравы рэзерв, дзяржаўныя служачыя. Акадэмія ажыццяўляе адукацыйную, ідэалагічную, навуковую, навукова-тэхнічную, інавацыйную, інфармацыйна-аналітычную дзейнасць. У структуру ВНУ ўваходзяць Інстытут дзяржаўнай службы, Інстытут кіраўніцкіх кадраў, Навукова-даследчы інстытут тэорыі і дзяржаўнага кіравання, Цэнтр суправаджэння "АІС".-0-