Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 сакавіка 2018, 12:53

Лукашэнка: нават у мірны час роля ўнутраных войскаў вялікая

16 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нават у мірны час роля ўнутраных войскаў вялікая. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, наведваючы напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння ўнутраных войскаў МУС вайсковую часць 5448 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Роля вялікая, роля супакойваючая. Я гэта вельмі цаню, часта аб гэтым гавару і заўсёды настойваю на тым, каб ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў неслі службу, асабліва ў гарадах, у Мінску, дзе розных людзей шмат. І яшчэ важна: калі вы ідзяце па вуліцы і бачыце патруль - вы сябе ўпэўнена і спакойна адчуваеце. Асабліва бацькі з маленькімі дзецьмі. Нават у мірны час роля іх вялікая", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, вядома, яго прыезд ва ўнутраныя войскі ў першую чаргу звязаны з маючым адбыцца святам і юбілейнай датай. Ён падкрэсліў, што на цягам часу ўнутраныя войскі паступова развіваліся і ім перадаваліся розныя функцыі. "Гэта войскі, якія ў мірны час выконваюць функцыі па навядзенні ўнутранага парадку ў нашай краіне. Гэта войскі практычна пастаяннай баявой гатоўнасці, як пагранічныя і іншыя. Гэта вельмі пачэсная служба. Хлопцы і бацькі хочуць, каб сыны тут служылі (ужо і дзяўчаты служаць). Яны сёння разам з міліцыяй забяспечваюць унутраную бяспеку нашай дзяржавы. Гэта яны наводзяць парадак, змагаюцца са злачыннасцю, дапамагаюць і ўчастковым міліцыянерам, і следчым паставіць на месца злачынцаў", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў ваеннаслужачых унутраных войскаў са святам і падзякаваў за тую вялікую ролю, якую яны выконваюць у грамадстве. "Даволі мірным, спакойным грамадстве. Але, не дай бог што здарыцца, яны, як усе, павінны забяспечыць і ўнутраную бяспеку, не дай бог, ваюючай краіны. Гэтаму мы іх і вучым", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

"Гэтыя людзі робяць цуды" - Лукашэнка пра выступленне беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане"Гэтыя людзі робяць цуды" - Лукашэнка пра выступленне беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даўно знаёмы з беларускімі паралімпійцамі, з некаторымі з іх ён сустракаўся не раз. "Яны, даказваючы, што такія ж, як і мы, здзяйсняюць гэтыя подзвігі. Гэта подзвігі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка ў час будучай пасяўной чакае ад прадпрыемстваў арганізаванасці і дысцыпліныЛукашэнка ў час будучай пасяўной чакае ад прадпрыемстваў арганізаванасці і дысцыпліны
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, залогам добрай пасяўной будзе толькі адно - арганізаванасць і дысцыпліна. "Усе астатнія пытанні вырашаны, - сказаў ён. - Трэба пачынаць сеяць, калі будзе глеба гатова, і арганізавана гэта ўсё зрабіць".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі