Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2018, 12:40

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў СНД. Самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча лідараў краін Садружнасці адбудзецца 28 верасня ў Душанбэ. Кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах. На іх прэзідэнты абмяркуюць пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, далейшае развіццё супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарных галінах і ў сферы бяспекі. У час пасяджэння таксама будзе разгледжана ўдасканаленне прававога і арганізацыйна-кадравага забеспячэння дзейнасці СНД.

Чакаецца, што на палях саміту Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі.

У час візіту Прэзідэнта ў Душанбэ таксама запланаваны двухбаковыя беларуска-таджыкскія мерапрыемствы. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмяркуюць супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах і азнаёмяцца з рэалізацыяй дасягнутых раней дамоўленасцей.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы наведваў Таджыкістан з афіцыйным візітам у маі гэтага года. Прэзідэнты тады разам адкрылі зборачную вытворчасць беларускай сельгастэхнікі ў Гісары, якая была ўключана ўрадам Таджыкістана ў пералік асабліва важных аб'ектаў. "У верасні я буду тут і пагляджу ўжо, як вы гандлюеце. Вы ўжо даложыце нам, на якія рынкі выйшлі. Мы ж хочам стварыць тут апорную пляцоўку, каб разам выходзіць на іншыя рынкі", - заявіў на прадпрыемстве Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі