Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2018, 09:52

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Грузію

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Грузію. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Візіт у Грузію прадоўжыцца 22-23 сакавіка. Запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, на якіх будуць абмяркоўвацца бягучы стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У тым ліку размова пойдзе аб пашырэнні асартыменту і аб'ёмаў пастаўляемай прадукцыі, развіцці вытворчай кааперацыі, стварэнні сумесных прадпрыемстваў, узаемадзеянні ў навуцы, адукацыі і медыцыне, сферах транспарту і лагістыкі, рэалізацыі інфраструктурных праектаў.

Аляксандр Лукашэнка і Георгій Маргвелашвілі таксама абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, кантакты краін на міжнародных пляцоўках, сітуацыю ў свеце і рэгіёне.

Па выніках перагавораў плануецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Акрамя таго, плануюцца сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі, Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II.

Апошнія некалькі гадоў адзначаецца ўсё большая дынаміка ў развіцці беларуска-грузінскіх адносін. Гэтаму садзейнічала рэалізацыя дамоўленасцей на ўзроўні лідараў дзвюх краін, якія былі дасягнуты ў 2015 годзе ў час першага афіцыйнага візіту ў Грузію Аляксандра Лукашэнкі і ў ходзе афіцыйнага візіту ў Беларусь Георгія Маргвелашвілі ў сакавіку 2017 года.

Па выніках 2017 года ўзаемны тавараабарот дасягнуў адзнакі $93,5 млн (126,5 працэнта да ўзроўню 2016 года), экспарт - $73,8 млн, імпарт - $19,7 млн. У Грузіі дзейнічаюць 15 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх прадпрыемстваў. У Беларусі працуюць 19 прадпрыемстваў з грузінскім капіталам, у тым ліку 13 сумесных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі