20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Плануецца, што ў Сочы 21 верасня адбудуцца беларуска-расійскія перагаворы на вышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце сам-насам.
"На парадак дня будзе вынесена актуальная тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Чакаецца, што бакі падрабязна разгледзяць пытанні па шырокім коле напрамкаў, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, па саюзнай і інтэграцыйнай тэматыцы", - падзяліліся падрабязнасцямі маючых адбыцца перагавораў у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.-0-