Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 чэрвеня 2017, 16:00

Лукашэнка накіраваўся ў Расію з рабочым візітам

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 30 чэрвеня прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні ВДС плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Адной з цэнтральных тэм парадку дня з'яўляюцца вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за 2016 год. Бакі абмяркуюць пытанні нарошчвання супрацоўніцтва ў машынабудаўнічым сектары і аграпрамысловым комплексе.

Плануецца, што на пасяджэнні таксама будзе прааналізавана выкананне Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, разгледжаны ход выканання Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву. У парадак дня ўключаны і іншыя актуальныя пытанні.

Чакаецца, што перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, на якой бакі абмяркуюць найбольш важныя пытанні ўзаемадзеяння краін як на двухбаковай аснове, так і ў інтэграцыйных фарматах, абмяняюцца думкамі па тэматыцы міжнароднага парадку дня.

На 30 чэрвеня таксама запланаваны сумесны ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі