Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2017, 09:12

Лукашэнка накіраваў віншаванне ў сувязі з 750-годдзем з дня ўтварэння Магілёва

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ў сувязі з 750-годдзем з дня ўтварэння Магілёва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Доўгая і няпростая гісторыя ў горада. За гэтыя гады з замчышча Магілёў ператварыўся ў сучасны індустрыяльны, навуковы і культурны цэнтр, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сёння прадукцыя магілёўскіх прадпрыемстваў машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай галін, тавары народнага спажывання вядомы не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў краінах СНД. Вынік вашай плённай работы - гэта новыя мікрараёны, вытворчыя карпусы, установы аховы здароўя і адукацыі".

Шматграннае культурнае жыццё, адзначанае такімі яркімі мерапрыемствамі, як музычны фестываль "Залаты шлягер", фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа".

"Любоў да сваёй малой радзімы, праяўленне шчырага клопату аб ёй, памяць аб гераічным мінулым, працавітасць, цярпенне і гасціннасць - вось што вызначае цяперашняе пакаленне жыхароў горада", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць, што жыхары Магілёва і ў далейшым будуць рабіць усё магчымае для захавання і прымнажэння матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Прэзідэнт пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, стабільнасці, новых здзяйсненняў і добрых пачынанняў у працы ў імя працвітання Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі