Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 чэрвеня 2017, 18:20

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з ахвярамі лясных пажараў у Партугаліі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Партугаліі Марсэла Рэбела ды Созу, усяму партугальскаму народу, сем'ям і блізкім загінулых пры лясных пажарах у цэнтральнай частцы краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб чалавечых ахвярах у выніку лясных пажараў у Партугаліі было ўспрынята ў Беларусі з глыбокім болем.

"Смуткуем па ўсіх, хто пазбавіўся жыцця. Салідарны з тымі, хто змагаецца з вынікамі гэтага страшэннага стыхійнага бедства", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі