Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2018, 19:46

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя ў сувязі з гібеллю людзей пры пажары ў бальніцы

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну, родным і блізкім загінулых у выніку пажару ў бальніцы горада Міран. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ўспрынялі гэта трагічнае паведамленне з глыбокім болем і смуткам. Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Як паведамлялася, пажар у бальніцы горада Міран забраў жыцці больш як 40 чалавек. Мяркуецца, што яны атруціліся прадуктамі гарэння. Яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек пацярпелі. Стан некаторых з іх ацэньваецца як цяжкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі