Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2019, 09:00

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ірака ў сувязі з трагедыяй у горадзе Кербела

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста 11 верасня накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Салеху ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку трагедыі ў горадзе Кербела. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з пачуццём глыбокага смутку.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Як паведамлялася, у іракскім горадзе Кербела ў час рэлігійнага свята Ашура адбылося абвальванне часткі пешаходнага пераходу, на якім сабралася вялікая колькасць людзей. У выніку загінулі больш за 30 чалавек, яшчэ каля 100 паранены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі