27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Албаніі Іліру Мету ў сувязі з ахвярамі і разбурэннямі ў выніку моцнага землетрасення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі гэта паведамленне. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым і аднаўлення рэгіёнаў, закранутых стыхіяй.-0-