Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 ліпеня 2019, 19:51

Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Нарухіта ў сувязі з ахвярамі пажару ў Кіёта

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Нарухіта ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку моцнага пажару ў горадзе Кіёта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб гэтым трагічным здарэнні.

"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні Вам, родным і блізкім загінулых, а таксама жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі