Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 чэрвеня 2016, 10:38

Лукашэнка накіраваў Абаме спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Арланда

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Бараку Абаме, родным і блізкім загінулых у выніку трагедыі ў горадзе Арланда. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае тэрарызм і любыя праявы нянавісці, непахісна выступае супраць гэтых злачынстваў", - гаворыцца ў спачуванні.

Як паведамляла БЕЛТА, стральба ў начным клубе ў Арланда адбылася ў ноч на 12 чэрвеня. Ахвярамі масавай бойні сталі 50 чалавек, яшчэ 53 атрымалі раненні. Гэты выпадак названы самым масавым расстрэлам грамадзян у гісторыі ЗША.

Расправу над наведвальнікамі начнога клуба ўчыніў грамадзянін ЗША Амар Мацін. Ён быў знішчаны паліцэйскімі пры штурме пасля трохгадзіннага процістаяння. Да таго як учыніць масавы расстрэл людзей, Амар Мацін патэлефанаваў па нумары 911 і паведаміў аб сваёй адданасці ІД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі