Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2018, 15:38

Лукашэнка: надышоў час сур'ёзнай размовы аб празрыстасці і справядлівасці ў алімпійскім руху

13 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Надышоў час сур'ёзнай размовы ў міжнародных спартыўных структурах аб павышэнні празрыстасці і справядлівасці працэсаў, што адбываюцца ў алімпійскім руху. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наогул надышоў час для сур'ёзнай размовы ў міжнародных спартыўных структурах аб павышэнні празрыстасці і справядлівасці працэсаў, якія адбываюцца ў алімпійскім руху. Паглядзім, дзе гэта лепш нам зрабіць. Трэба больш актыўна выкарыстоўваць усе даступныя нам каналы ўзаемадзеяння для папулярызацыі нашай афіцыйнай пазіцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў аб сітуацыі вакол судзейства адносна беларускага фрыстайліста Антона Кушніра на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане. "Вядома, сітуацыя абуральная, але маўчаць нельга. Калі будзем змагацца, не будзем маўчаць, будуць разумець, што беларусаў лепш не чапаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі