Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2018, 19:55

Лукашэнка на сустрэчы з творчай моладдзю расказаў аб любімай музыцы

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з творчай моладдзю расказаў аб сваіх любімых музыцы і песнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маладыя людзі цікавіліся, якую музыку слухае Прэзідэнт у час заняткаў спортам, а таксама ў аўтамабілі. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што на лыжах і ў час хакейных трэніровак не да музыкі. А вось калі знаходзіцца за рулём, то слухае музыку. Кіраўнік дзяржавы падзяліўся, што з задавальненнем слухае песні, якія асацыіруюцца з яго малой радзімай.

Сустрэча Прэзідэнта з творчай моладдзю працягвалася амаль чатыры гадзіны і прайшла ў нефармальнай, вельмі дружалюбнай атмасферы. Юнакі і дзяўчаты задавалі самыя розныя пытанні, карыстаючыся магчымасцю, што называецца, з першых вуснаў даведацца аб многіх тэмах, якія іх хвалююць. Аляксандр Лукашэнка дакладна і дэталёва адказаў на абсалютна ўсе зададзеныя яму пытанні.

У сустрэчы прынялі ўдзел амаль 270 чалавек. У іх ліку былі студэнты рэспубліканскіх і рэгіянальных устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадстаўнікі вядучых творчых калектываў і маладыя творчыя работнікі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства знаходзіліся таксама лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, удзельнікі творчых праектаў, рэспубліканскіх маладзёжных акцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі