Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 верасня 2018, 11:11

Лукашэнка на лыжаролерах прыбыў на спартыўнае свята ў гонар Дня горада Мінска

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на лыжаролерах прыбыў на фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня горада Мінска. Мерапрыемства праходзіць на праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Надзея Скардзіна і Аляксандр Лукашэнка'

Следам за Прэзідэнтам на роліках прыехаў яго малодшы сын Мікалай. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ў складзе каманды Нацыянальнага алімпійскага камітэта будзе ўдзельнічаць у эстафетных гонках на лыжаролерах і ролікавых каньках, якія пройдуць сярод каманд органаў дзяржкіравання і ВНУ.

Маштабнае фізкультурна-спартыўнае свята пройдзе ў чатырох спаборніцкіх зонах па некалькіх відах спорту. Акрамя эстафетных гонак у праграме міжнародныя спаборніцтвы на ролікавых каньках Roller Stars, спаборніцтвы і паказальныя выступленні па спартыўных танцах, чэрлідынгу, усходніх адзінаборствах, гіравым спорце, сілавым экстрыме, варкаўце, баскетболе 3х3, паркавым валейболе 4х4, фігурным катанні на веласіпедах, веславанні на байдарках і каноэ, парусным спорце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі