Поўная версія

Лукашэнка: меддапамогу дзецям з цяжкімі захворваннямі ў Беларусі паднялі на сусветны ўзровень

Прэзідэнт 11.10.2017 | 17:17

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыцынскую дапамогу дзецям з цяжкімі захворваннямі ў Беларусі паднялі на сусветны ўзровень. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі работнікам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі з нагоды 20-годдзя ўтварэння гэтай установы, паведамляе БЕЛТА.

"Дзейнасць цэнтра - яркі ўзор бесперапыннага развіцця навукі і практыкі, што дазволіла падняць аказанне медыцынскай дапамогі дзецям з цяжкімі захворваннямі на сусветны ўзровень. Прафесіяналізм работнікаў установы сёння вядомы далёка за межамі нашай краіны. Дзякуй вам за няспынную, падзвіжніцкую працу", - сказана ў віншаванні.

Словы асаблівай удзячнасці Прэзідэнт адрасаваў тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння цэнтра. "Менавіта іх намаганнямі былі дасягнуты першыя значныя поспехі вашага з'яднанага, таленавітага калектыву. Упэўнены, вы і ў далейшым будзеце заставацца прыкладам самаадданага служэння сваёй справе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Работнікам РНПЦ Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, шчасця і новых дасягненняў у высакароднай і адказнай рабоце.

Тэкст віншавання агучаны сёння кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай у час урачыстага прыёму з нагоды 20-годдзя РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка адзначае паспяховае супрацоўніцтва разведслужбаў Беларусі і Расіі па абароне нацыянальных інтарэсаў
11:56
Лукашэнка павіншаваў старшыню Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца з 80-годдзем
09:17
"Ад карнага ўхілу да прафілактыкі" - Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці
Учора 17:58
Дзмітрый Хварастоўскі. Фота з архіва Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага з 55-годдзем
Учора 10:04
Лукашэнка: сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі Беларусі
14 кастрычніка, 09:00
Стаўкі мытных збораў устанаўліваюцца з 1 студзеня 2018 года ў беларускіх рублях
13 кастрычніка, 18:27
Сітуацыя вакол гібелі салдата ў ваенным гарадку Печы знаходзіцца на строгім кантролі ў Лукашэнкі
13 кастрычніка, 17:53
Да завяршэння расследавання - Лукашэнка адхіліў ад пасад кіраўніцтва ААЦ
13 кастрычніка, 16:32
Парламенты Беларусі і Азербайджана могуць унесці значны ўклад у развіццё двухбаковых адносін
13 кастрычніка, 13:13
Поўная версія