Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2017, 11:41

Лукашэнка: мадэрнізацыя энергасістэмы дала магчымасць у тры разы знізіць імпарт электраэнергіі

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мадэрнізацыя беларускай энергасістэмы дала магчымасць за 2012-2016 гады ў тры разы знізіць імпарт электрычнай энергіі. Важнасць гэтага адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў за пяць гадоў склала амаль 2 млн т умоўнага паліва. Пры гэтым значна зніжаны выкіды шкодных рэчываў у атмасферу.

Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што ўзвядзенне атамнай электрастанцыі сфарміравала новую навукаёмістую галіну беларускай эканомікі. "Усе вы ведаеце, якое раўнівае стаўленне ў некаторых нашых суседзяў да будаўніцтва і забеспячэння бяспекі Беларускай АЭС. Пераканаўчым навуковым адказам апанентам у гэтым пытанні з'яўляецца распрацоўка сусветнага ўзроўню - аўтаматызаваная сістэма кантролю радыяцыйнай абстаноўкі вакол аб'екта", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі